Крыж Ефрасінні Полацкай.
 

КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ, унікальны твор старабеларускага эмальернага мастацтва, помнік пісьменства 12 ст.; рэлігійная і духоўная святыня беларусаў. Зроблены ў 1161 полацкім ювелірам Лазарам Богшам паводле заказу Ефрасінні Полацай як каўчэг для захавання хрысціянскіх рэліквій. Крыж 6-канцовы, вышыня 51,8 см,
даужыня верхняга перакрыжавання 14 см, ніжняга — 21 см, таўшчыня 2,5 см. Аснова з кіпарысавага дрэва, зверху i знізу пакрыта 21 залатой пласцінкай з каштоўнымі камянямі, арнаментамі i 20 эмалевымі абразкамі, бакі абкладзены 20 сярэбранымі з пазалотай пласцінкамі, брыжы пярэдняга боку абведзены шнурком жэмчугу. Пласціны пярэдняга боку ўтвараюць іканапісную кампазіцыю — вялікі, або расшыраны, дэісус. На верхніх канцах крыжа паясныя выявы Хрыста, Maцi Божай, Іаана Прадцечы. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — 4 евангелісты, на канцах — архангелы Гаўрьіл i Mixaiл. Унізе крыжа — патроны заказчыцы i яе бацькоў: св. Ефрасіння Александрыйская, Георгій i Софія. У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невялікі 4-канцовы крыжык, у ніжнім — 6-канцовы. На адвароце выявы aйцоў царквы Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгора Багаслова, апосталаў Пятра i Паўла, св. Стафана, Дзмітрыя, Панцеляймона.

 
Литература:
1. Арлоў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994.
2. Крест -- красота церкви [История создания и воссоздания Креста преподобной Евфросинии Полоцкой]. Мн., 1998.
 
к марке
 
 
Copyright © S.Baiko, Minsk, 2002. Присылайте замечания, вопросы и предложения на sbaiko@tut.by