Людзьмi беларускага паходжання, нацыi лiтоўскай або польскай называлi
сябе шматлiкiя прадстаўнiкi сярэдяй шляхты. Тое ж самае было i з родам
Рушчыцаў. Дзяцiнства i юнацтва жывапiсца прайшло ў горадзе Мiнску, дзе
бацька працаваў чыноўнiкам на Лiбава-Роменскай чыгунцы. Тут Рушчыц паспяхова
скончыў гiмназiю i атрымаў першыя навыкi ў выяўленчым мастацтве. Настаўнiкам
ягоным быў К.Я. Ермакоў, выхаванец Пецярбургскай акадэмii мастацтваў.
Ён прывiў Ф.Рушчыцу любоў да малюнка i колеру. Шмат гаварыў з ім аб асновах
рэалiзму ў мастацтве.
Потым на працягу ўсяго свайго жыцця Ф.Рушчыц з удзячнасцю i павагаю
ўспамiнаў гэтага чалавека. Першы настаўнiк даў свайму вучню асновы прафесiйнай
граматы, а гэта дало магчымасць у дальейшым паступіць у Пецярбургскую
акадэмiю мастацтваў.
У мастацтва Ф. Рушчыц прыйшоў не адразу. Пасля заканчэння Мiнскай
гiмназii ён паступiў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага унiверсiтэта,
аднак кар'ера юрыста, вiдаць, не вабiла юнака. У 1891 годзе ён падае прашэнне
ў Пецярбургскую акадэмiю мастацтваў аб залiчэннi яго вольнаслухачом Акадэмii
па аддзелу жывапiсу. Праз год Рушчыч становiцца акадэмiстам. Спачатку
ён займаецца ў майстэрнi I. Шышкiна, а потым у А. Куiнджы. Гэта зусiм
розныя людзi. Аднак у кожнага з iх ёсць чаму навучыцца.
У Акадэмii Ф. Рушчыц блiзка сыходзiцца з А. Рыловым i iншымi вучнямi,
з якiмi сябруе на працягу шэрага год. Маладыя жывапiсцы, наследуючы традыцыi
сваiх настаўнiкаў, былi прыхiльнiкамi рэалiстычнага жывапiсу, але ў новых
яго праявах, узбагачаных школай iмпрэсiянiзму. Займаўся Рушчыц вельмi
удала. Яго каларыстычныя i жывапiсныя даныя высока цанiў I. Е. Рэпiн.
Вялiкi рускi мастак ужо тады ўбачыў у маладым жывапiсцу выдатны талент.
У яго творчасцi паспяхова злiвалася лепшае з традыцый польскiх, рускiх,
французкiх, не кажучы ўжо аб беларускай народнай традыцыi, аб школе мiнскiх
i вiлейскiх мастакоў.
Пасля заканчэння Акадэмii ў 1897 годзе Рушчыц працяглы час жыве
ў маёнтку Багданава, зрэдку робячы паездкi па Беларусi i Расii.
У гэтыя гады ён стварае самыя лепшыя свае творы: "Зямля"
(1989), "У свет" (1901), "Стары млын" (1899), "Эмiгранты"
(1902) i iншыя, якiя блiшчуць вялiкiм прафесiянальным майстэрствам i яснасцю
думкi.
Асаблiва вялiкай эмацыянальнай сiлы дасягае Ф.Рушчыц у пейзажы "Зямля"
(Нацыянальны музей у Варшаве), напiсаным па матэрыялах, сабраных у аколiцах
Багданава.
...Горб раллi. Нiбы край усяго зямнога шара. I вось з-за гэта гарба,
са страшеннай напругай перастаўляючы капыты, выходзяць грувасткiя, як
зубры, валы, а за iмi чалавек, што ўпаяўся ў чапiгi. Паiцель зямлi, апладнiцель
яе. Адзiны з жывеламi на гэтай цяжкай зямлi. Пад гэтым цяжкiм усклубленым
небам. Гэта гiмн нясцерпнай i вялiкай сялянскай працы. I тут ужо не заўважаеш
нi арыгiнальнай кампазiцыi, нi чарнаты. Усё так, як трэба. Зямля. Неба,
пагрозна схiленае над гэтым чалавекам, над валамi, над раллёй, над моцным
рухам ускiнутай рукi. Над потам. Над хлебам. Над рытмам i рухам. Над усiм
выгнутым, гарбатым ад цяжару каркам аколiц Багаданава. Над усёй гарбатай
зямлёй, над Беларуссю, якая аднак, выпрастаецца, бо зарука гэтага
яе сіла. Яны добра бачылі, невялiкiя, разумна-блiскучыя вочы. I гарбаваты
нос нюхаў водар свежаадваленнай глебы занадта добра. А серца верыла ў
зямлю i ў людзей зямных...
Кастрычнiцкую рэвалюцыю Ф.Рушчыц сустракае на радзiме.
...Пасля заключэння нераўнапраўнага дагавору з панскай Польшчай,
па якому Заходняя Беларусь, Заходняя Украiна i частка Лiтвы былi ўключаны
ў склад Рэчы Паспалiтай, Ф.Рушчыц некаторы час жыве ў Вiльнi, прымае ўдзел
у аднаўленнi Вiленскага унiверсiтета.
Ён кiруе кафедрай жывапiсу. Аднак гэтая мастацкая школа рашаючага
ўплыву на культурнае жыццё Заходняй Беларусi i Лiтвы не аказвала. Вялiкiх,
значных палотнаў у 20-х i пачатку 30-х гадоў Ф.Рушчыц не стварыў.
Працуючы старшынёй камiсii па ахове помнiкаў старажытнасцi, Ф.Рушчыц часта
наведвае руiны замкаў у Крэве, Мiры, Лiдзе i iншых месцах Беларусi, збiрае
звесткi аб гiстарычных падзеях, што адбывалiся там, i робiць замалёўкi
i эцюды.
У пачатку 30-х гадоў камiсiя па ахове гiстарычных помнiкаў была
лiквiдавана. Ф.Рушчыц хваравiта ўспрымае гэта рашэнне польскага ўрада.
Ён пакiдае унiверсiтэт i канчаткова перасяляецца ў маёнтак Багданава.
Пад канец свайго жыцця ён быў пазбаўлены магчымасцi пiсаць правай рукой.
Ёсць некалькi эцюдаў i замалёвак, зробленых Ф.Рушчыцам левай рукой. Гэтыя
работы сведчаць аб непахiснай волi i працавiтасцi жывапiсца, якi не мог
уявiць сабе жыцця без адданага, катаржнага служэння мастацтву i праўдзе.
Памёр Ф.Рушчыц у 1936 годзе ў маёнтку Багданава на Ашмяншчыне i
пахаваны на мясцовых могiлках.
|